1 верасня ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася Святая Імша з нагоды пачатку навучальнага года.
Вучоба, як вядома, справа няпростая і вельмі адказная. Супольна маліліся ў інтэнцыі вучняў, выхавацеляў, настаўнікаў і бацькоў, каб для ўсіх новы навучальны год прынёс багаты духоўны і інтэлектуальны плён. Святар нагадаў дзецям і дарослым, што ва ўсіх цяжкіх момантах варта не забываць пра надзейнага сябра і настаўніка — Езуса Хрыста, які жадае кожнага падтрымаць сваёй дапамогай. Па традыцыі святая Імша завершылася благаслаўленнем школьнікаў, асвячэннем падручнікаў і школьных прылад.
Пасля малітвы маленькіх вернікаў чакалі рыцарскія забавы, народныя спевы і танцы, салодкі пачастунак і гульні на свежым паветры.
Усе фотаздымкі глядзіце ў альбоме.