Адбылася сустрэча з мастачкай Аксанай Аракчэевай

Адбылася сустрэча з мастачкай Аксанай Аракчэевай

На іншых мовах: ru
Адбылася сустрэча з мастачкай Аксанай Аракчэевай

У Міжнародны дзень мастака ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася сустрэча з сапраўднай мастачкай! 

Аксана Аракчэева працуе ў кніжнай графіцы, жывапісу і анімацыі. Аформіла больш за 50 кніг, сярод якіх пазнавальныя і любімыя дзеткамі: «Прыгоды мышкі Пік-Пік» Людмілы Рублеўскай, «Брык і Шуся» Таццяны Сівец, «Мяне завуць Лахнеска» Алены Масла, «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка!» і «Чароўны кошык» Тамары Бунта, «Закаханы трэцякласнік» Уладзіміра Ліпскага і іншыя. 

Аксана Аракчэева распавяла пра свайго бацьку, знакамітага мастака Барыса Аракчэева, і пра сваю творчую сям’ю. Дзеткі разглядалі яркія і сонечныя кнігі, якія праілюстравала спадарыня Аксана. Асаблівую ўвагу дзеткі звярнулі на чароўную Лахнэску. Яны прыдумалі працяг гісторыі, у якой Лахнэска з кнігі Алены Масла рыхтуецца да Калядаў і Новага года. У выніку юнымі мастакамі былі створаны цудоўныя святочныя малюнкі. 

На памяць аб сустрэчы мастачка падпісала дзеткам свае кнігі. Аўтографы былі асаблівыя, бо складаліся не толькі са словаў, але і маленькіх малюнкаў! І не дзіўна – гэта ж аўтографы ад мастака!