Асвяціць ежу для святочнага стала, за якім збярэцца ўся сям’я, каб разам радавацца ўваскросламу Хрысту — гэта прыгожая традыцыя. Дзеткі, бацькі, супрацоўнікі і сябры Місіі сабраліся разам як вялікая сям’я для асвячэння велікодных страваў. Кожны атрымаў падарунак — велікоднага баранка і чырвонае яйка. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў велікодныя стравы і падкрэсліў, што “мы асвячаем матэрыяльныя рэчы, ежу, а з гэтых матэрыяльных рэчаў нам трэба падняцца да духоўных”.
Усе фоты ў альбоме