У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры напачатку Пасхальнага Трыдуума, у Вялікі чацвер адбылося асвячэнне святочных страваў.

У гэты дзень сустрэліся дзеці, бацькі і супрацоўнікі Місіі.
Дырэктар Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра, с. Часлава Навіцкая, прамовіла велікодныя пажаданні.
Дзеткі і супрацоўнікі атрымалі падарункі – традыцыйныя стравы, якія маюць сімвалічнае значэнне для хрысціянаў.

Вялікі чацвер – дзень, калі касцёл узгадвае ўстанаўленне сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства. З гэтай нагоды маленькія наведвальнікі Місіі звярнуліся да прысутных святароў са словамі віншавання:
Сёння на Імшы ўрачыстай
Мы узгадваем, як Хрыстус
На Апошнюю Вячэру ўсіх Апосталаў сабраў.Даручыў Ім дар каштоўны:
Хлеб узяў і келіх поўны –
І віно Крывёю стала, хлеб – Хрыстовым Целам стаў.
І Апосталаў адгэтуль
Святарамі даў для свету,
Каб яны ўсім людзям неслі Найсвяцейшы хлеб з нябёс.
Сёння ж святароў мы маем,
І праз вас Хрыста прымаем,
І праз вас мы верым шчыра, што наш Збаўца уваскрос.
Мы вам дзякуем за тое,
Што нясеце дар спакою,
Што праз вас на Эўхарыстыі прамаўляе сам Хрыстос.
Дарагія святары, няхай Божае благаслаўленне спадарожнічае Вам на шляху паклікання, а Вашыя сэрцы няхай заўсёды будуць адкрытыя на натхненні Духа Святога!