Папа Францішак, дзякуем Вам за дыялог з намі, за давер і клопат пра нас, асабліва за змаганне і вялікі высілак з Вашага боку ў справе спынення насілля і ўсталявання міру.
Мы ніколі не забудзем сустрэчы з Вамі на рымскім стадыёне і малітвы на пляцы святога Пятра.
Абяцаем Вам, Папа Францішак, памяць пра Вас у нашых малітвах.
Дзеці і с. Часлава Навіцкая, адказная за душпастырства дзяцей Мінска- Магілёўскай архідыяцэзіі.