Дзеці наведалі майстэрню мастачкі Аксаны Аракчэевай

Дзеці наведалі майстэрню мастачкі Аксаны Аракчэевай

Дзеці наведалі майстэрню мастачкі Аксаны Аракчэевай

На вакацыях дзеткі Місіі наведалі майстэрню дынастыі мастакоў, дзе палову стагоддзя ствараў заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Барыс Аракчэеў, а цяпер піша творы ягоная дачка Аксана Аракчэева. Майстэрня – гэта сапраўдны музей, дзе жыве мастацтва, захоўваюцца і далей ствараюцца карціны. Аксана Аракчэева правяла экскурсію​ па​ майстэрні, расказала​ яе​ гісторыю і​ паказала свае​ працы і творы бацькі.

Майстэрня​ мастака​ – гэта ​асаблівая​ прастора​ з​ высокімі​ столямі, каб была​ магчымасць пісаць​ і захоўваць вялікафарматныя​ творы. Экскурсія ў​ майстэрні​ – гэта незабыўныя​ ўражанні​ і​ рэдкая магчымасць​ убачыць​ на свае вочы, ў​ якой​ прасторы ствараюцца​ карціны.​ Гэты​ новы досвед​ дзеткі змогуць​ увасобіць​ ва​ ўласных​ кампазіцыях.

Юныя мастацтвазнаўцы азначылі асаблівую,​ душэўную​ атмасферу​ і цёплы​ прыём. Пасля​ наведання майстэрні​ яны яшчэ​ доўга​ дзяляліся ўражаннямі​ і​ паказвалі фотаздымкі​ адно​ аднаму.

Усе фоты ў нашым альбоме