Моладзь Місіі наведала Граўжышкі і Ашмяны з евангелізацыйным праектам

Моладзь Місіі наведала Граўжышкі і Ашмяны з евангелізацыйным праектам

Моладзь Місіі наведала Граўжышкі і Ашмяны з евангелізацыйным праектам

18 кастрычніка моладзь і дзеці нашай Місіі наведалі парафіі ў Граўжышках і Ашмянах. Мэтай іх падарожжа быў евангелізацыйны праект, звязаны з ружанцовай малітвай. Юнакі і дзяўчаты з нашай супольнасці прадставілі тэатральную пастаноўку «Моц Фацімскіх аб’яўленняў». Нядоўгі па часе, але багаты па сэнсе выступ не толькі наблізіў змест аб’яўленняў у Фаціме, але таксама стаў заахвочваннем да малітвы на ружанцы і да навяртання ўласнага сэрца. Дзеці і моладзь паказалі, як важна станавіцца людзьмі Божага супакою. Толькі такім чынам кожны з нас можа змяніць сітуацыю ў свеце, які так моцна прагне міру.