Пачала працу выстава  “Ксёндз Станіслаў Глякоўскі: вернутая спадчына”.

Пачала працу выстава “Ксёндз Станіслаў Глякоўскі: вернутая спадчына”.

Пачала працу выстава  “Ксёндз Станіслаў Глякоўскі: вернутая спадчына”.

23 ліпеня 2025 года ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Ксёндз Станіслаў Глякоўскі: вернутая спадчына”. Мерапрыемства прысвечана кс. Станіславу Глякоўскаму (1896 – 1941), якога за ягоную руплівасць называлі “Духоўны Праметэй”.

На выставе прадстаўлены рарытэты, якія за апошнія гады рупліўцам удалося вярнуць з нябыту. Спадчына ксяндза Глякоўскага была ў свой час расцярушана, бо ў 1941 годзе, падчас нямецкай акупацыі, ксёндз быў арыштаваны і забіты. Ён стаўся адным з першых пакутнікаў сярод святароў у гады страшэннай вайны.На выставе наведвальнікі могуць убачыць дзясятак кніг з бібліятэкі ксяндза, ягоныя аўтографы, рэдкія здымкі.Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў важнае значэнне справы вяртання спадчыны святароў. Асаблівае ўражанне пакінула адшуканая кніга з дысертацыяй кс. Глякоўскага, якая была прысвечана Яну Кранштацкаму. “І каталікі і праваслаўныя маюць адныя каштоўнасці” – зазначыў Тадэвуш Кандрусевіч. Выказана была і ідэя аб правядзенні канферэнцый, якія маглі быць прысвечаны жыццю і твочасці святароў першай паловы 20 стагоддзя.

Цэнтральнай падзеяй мерапрыемства стала прэзентацыя партрэта Станіслава Глякоўскага, які, меркавана, зрабіў славуты мастак Пётра Сергіевіч. Навуковы супрацоўнік Павел Каралёў распавёў, як яму ўдалося выявіць і вярнуць партрэт, якія складанасці былі на гэтым шляху.

Вяртанне сталася магчымым, бо значны ўнёсак у гэту справу зрабіў вядомы археолаг Сяргей Тарасаў. Менавіта ён разам з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам урачыста адкрылі твор для прысутных. Адметна і тое, што сёлета адзначаецца 125 год з дня нараджэння мастака Пётры Сергіевіча, а на наступны год прыпадае 130-годдзе з дня нараджэння кс. Станіслава Глякоўскага.

Гэта выстава з’яўляецца данінай павагі славутым беларускім дзеячам. Спадзяемся, што памяткі пра рупліўцаў Касцёла, будуць працягваць вяртацца для шырокага кола зацікаўленых.Выстава дзейнічае па адрасу: Мінск, вуліца Серафімовіча, 19.
Хрысціянскі сацыяльны цэнтр.

Прымаем групы і індывідуальных наведвальнікаў па папярэдняму запісу па тэлефоне: +375173439917.