З вялікай ахвотай у раратніх святых Імшах прымаюць удзел дзеці, якія на пачатку літургіі ідуць у працэсіі, трымаючы ў руках запаленыя ліхтарыкі. І толькі на спеў “Хвала на вышынях Богу…” ва ўсім касцёле запальваецца святло. Гэтая прыгожая сімволіка нагадвае пра неабходнасць збірання добрых учынкаў, якія дапамогуць асвятліць змрок граху ў нашай душы, паказаць Хрысту дарогу да людскіх сэрцаў.
Дзеткі Місіі да Адвэнту змайстравалі цудоўныя ліхтарыкі з кардону, дрэва і нават з макарон. Ідучы на рараты, яны бяруць з сабой ліхтарыкі, каб асвяціць змрок, паказаць Езусу дарогу да нашага сэрца. Палюбуйцеся на нашыя “Хаткі святла”, якія створаны з вялікай любоўю.