Гэта першы беларускі нацыянальны музей, які сваёй асноўнай мэтай ставіў збор, захаванне і папулярызацыю найперш беларускай гісторыі, культуры і мастацтва. А Іван Луцкевіч – выбітны беларускі дзеяч першай пал. ХХ ст., перадаўшы сваю ўласную калекцыю старажытнасцяў Беларускаму навуковаму таварыству ў Вільні, тым самым паклаў пачатак стварэнню музея.
Экскурсію праводзіў куратар выставы – Зміцер Моніч, які расказаў пра багатую і разнастайную калекцыю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча.