Місія Добрага Самараніна адзначыла ўрачыстасць св. Уршулі Ледухоўскай

Місія Добрага Самараніна адзначыла ўрачыстасць св. Уршулі Ледухоўскай

Місія Добрага Самараніна адзначыла ўрачыстасць св. Уршулі Ледухоўскай

29 мая Касцёл успамінае вялікую святую, якая прысвяціла сваё жыццё выхаванню дзяцей, святую Уршулю Ледухоўскую.

У Місіі Добрага Самараніна святую Імшу цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Падчас гаміліі іерарх разважаў пра жыццё і дзейнасць апякункі нашай Місіі, а таксама пра яе харызму, якая і надалей трывае ў Касцёле. Арцыбіскуп падкрэсліў, што хрысціянскае выхаванне дзяцей і моладзі, пра якое клапоцяцца сёстры і супрацоўнікі Місіі Добрага Самараніна, з’яўляецца моцным падмуркам, пабудаваным на Хрысце. Напрыканцы Эўхарыстыі Арцыбіскуп падарыў Місіі Евангеліярый і гадзіннік.

У наступнай частцы святкавання адбыўся інклюзіўны спектакль пра жыццё св. Уршулі Ледухоўскай. Незвычайным было тое, што акторамі ў спектаклі былі дзеці, якія наведваюць Місію, выхавацелі, а таксама асобы з абмежаванымі магчымасцямі здароўя з супольнасці “Самаранін”. Свята было спалучана з заканчэннем катэхетычнага году, таму выпускнікі Місіі атрымалі таксама дыпломы і падарункі.

Святая Уршуля, маліся за нас!