Ад імя ўсёй супольнасці Місіі Добрага Самараніна, тых, хто служыць там, і тых, хто наведвае, сардэчна выказваем нашыя шчырыя віншаванні з нагоды 50-годдзя з Дня Народжэння святара, капелана нашай Місіі, айца марыяніна Аляксандра Шамрыцкага!
Віншуем Вас, шаноўны ойча!
Дзякуем Богу за Вашае жыццё, за пакліканне да святарства, за служэнне Богу і людзям малітвай, словам і справай!
Няхай Міласэрны Бог благаслаўляе і надалей, дае любоў, радасць, адвагу, цярплівасць! Няхай Дух Святы прыносіць у сэрца святло і супакой, суцяшае і ўмацоўвае ў хвіліны выпрабаванняў! А Маці Божая Марыя бароніць ад усялякага зла, захоўвае Вас у сваім Беззаганным Сэрцы!
Здароўя Вам моцнага, бадзёрасці і актыўнасці! Вельмі каштоўны досвед служэння ў нашай Місіі – гэта знаходжанне ў атачэнні дзяцей, падлеткаў, моладзі. І, несумненна, гэта дадае Вам шмат станоўчых эмоцый, трымае Вас у добрым настроі, натхняе да новых стваральных ідэй.
Няхай жа гэты братэрскі місійны стыль прынясе шчодрыя плёны дабрыні, усмешак, еднасці з Хрыстом, натхненняў да святасці!
А ніва Вашага жыцця і служэння, дарагі айцец Аляксандр, няхай шчодра і прыгожа каласіцца добрымі зярнятамі, якія пад сярпом Усемагутнага Бога пераўтворацца ў Нябесны пасілак на шляху да Збаўлення і для Вас і для Вашых маленькіх авечак!
Моцна абдымаем!
Віншуем з Юбілеем!
“Лік прыгожы-пяцьдзесят!
Але зычым мы-“сто лят!”