Віншуем нашага дырэктара з адказным прызначэннем у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Віншуем нашага дырэктара з адказным прызначэннем у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Віншуем нашага дырэктара з адказным прызначэннем у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

14 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі абвясціў аб новых прызначэннях у архідыяцэзіі.

У гэты дзень у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску праходзіла перадкалядная сустрэча духавенства і кансэкраваных асоб Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Падчас яе арцыбіскуп Станеўскі ўручыў дэкрэт аб прызначэнні сястры Чаславы Навіцкай з Кангрэгацыі сясцёр Уршулянак Сэрца Езуса Канаючага адказнай за душпастырства дзяцей у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Уручаючы дэкрэт сястры Чаславе, іерарх падкрэсліў важнасць душпастырскага клопату пра падрастаючае пакаленне. «Дзеці — гэта наша будучыня: гэта будучыня Касцёла, пра якую неабходна паклапаціцца ўжо цяпер», — заўважыў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Ён пажадаў новапрызначанай адказнай поспехаў у гэтым няпростым служэнні, падмацаваўшы пажаданне пастырскім благаслаўленнем.

Паводле Catholic.by.