З Аленай Макарчук пра баланс і выгаранне

З Аленай Макарчук пра баланс і выгаранне

З Аленай Макарчук пра баланс і выгаранне

Гештальт-тэрапеўт і супервізар Алена Макарчук правяла другую сустрэчу ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры для ўдзельнікаў супольнасці “Самаранін” і Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба. На гэты раз абмяркоўвалі, як павысіць эфектыўнасць свайго жыцця.

“Сёння мы размаўлялі пра тое, як знайсці ў жыцці баланс сваёй псіхічнай і фізічнай энергіі, пра моцныя і слабыя бакі кожнага з нас, пра зніжэнне і ліквідаванне непатрэбных выдаткаў, пра памяншэнне і пагашэнне даўгоў. Увогуле, пра павышэнне эфектыўнасці свайго жыцця”, – распавяла спадарыня Алена.

“Калі параўноўваць нашу мінулую сустрэчу, то ўсе ўдзельнікі сталі больш актыўнымі. У нас атрымалася пагаварыць аб моцных баках кожнага прысутнага, як хто ўспрымае і прымае гэта. Удзельнікі казалі пра адно аднаго і пра сябе. І, што важна, многія, хоць крыху бянтэжыліся, прымалі свае моцныя бакі. А некаторыя не прымаюць, не чуюць кампліменты, не давяраюць. Чаму так адбываецца? У соцыуме больш увагі накіравана на абясцэньванне, гэта яшчэ, мусіць, з савецкай школы. Таму людзі не вераць, калі ім гавораць кампліменты і не ўспрымаюць, што ім кажуць пра іх моцныя бакі”.

“Сёння ўдзельнікі нашай сустрэчы адзначылі, што старанне зафіксавацца на сваіх перавагах падвышае ў іх энергію і самаадчуванне: палепшыўся настрой, з’явілася натхненне і больш сілаў на дзеянні, – адзначае Алена Макарчук. – Удзельнікі Клуба ездзяць на візіты да тых, хто не можа сам куды-небудзь выязджаць, займаюцца дабрачыннай дзейнасцю. Пры гэтым марнуецца шмат псіхічнай і фізічнай энергіі. І вось тут галоўнае збалансаваць сваю ўнутраную сілу і свае магчымасці. Важна даваць іншым столькі, колькі можаш, тады выдаткаваная энергія вернецца назад. А калі сіл мала, а з іх выдаткоўваеш яшчэ шмат псіхічнай і фізічнай энергіі, то гэта прывядзе да выгарання. Пра гэты баланс мы і казалі”.

Як праходзіла сустрэча з Аленай Макарчук глядзіце ў фотаальбоме “Сустрэча з гештальт-тэрапеўтам Аленай Макарчук”.

Мы будзем удзячныя за падтрымку нашай працы па арганізацыі такіх мерапрыемстваў, творчых сустрэч і майстар-класаў  дабраахвотнымі ахвяраваннямі, якія можна пералічыць на рахунак:

Банкаўскія рэквізіты:

УНН 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X