7 мая ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску адбудзецца канферэнцыя на тэму “Хрысціянская сям’я перад абліччам сучасных выклікаў”.
Арганізатарам канферэнцыі, у якой возьмуць удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, выступае Экспертная рада па пытаннях жыцця і сям’і пры Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі.
Праграма канферэнцыі
- 10.00 – святая Імша
- 11.00 – уступнае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага
- 11.15 – арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: “Погляд Каталіцкага Касцёла на сям’ю і выхаванне моладзі”
- 11.45 – пытанні
- 11.50 – айцец Віталій Сапега ОР: “Выхаванне моладзі да сямейнага жыцця”
- 12.15 – пытанні
- 12.20 – Іван Пузанаў: “Сучасныя пагрозы сям’і”
- 12.40 – пытанні
- 12.45 – Уладзіслаў Валаховіч: “Біблійныя падставы патрэбы пакаяння за грахі супраць жыцця і сям’і”
- 13.15 – пытанні
- 13.30 – абед
- 14.30 – круглыя сталы: “Падрыхтоўка да сужэнства”, “Выхаванне дзяцей”
- 15.30 – падвядзенне вынікаў.