Праграма “Ростані” ўключае беларускую вакальную музыку розных эпох і розных кірункаў. Барока, класіка, народныя песні будуць выкананыя таленавітымі салістамі беларускай оперы – Таццянай Гаўрылавай і Юрыем Гарадзецкім. Партыя фартэпіяна – Паліна Задрэйка.
Ростані – месца расстання? Напэўна, так, бо дарогі там разыходзяцца, расстаюцца. Але людзі, якія ходзяць па гэтых дарогах, на ростанях сустракаюцца і знаёмяцца. Ці надоўга? Пра гэта ніхто не ведае, але так склалася, што месца развітання заўсёды становіцца месцам сустрэчы. Вось і ў нашай праграме адбываюцца сустрэчы: сустрэчы галасоў, сустрэчы эпох, сустрэчы музычных стыляў і накірункаў, а самае галоўнае – сустрэча слухача з выключнымі, радаснымі і шчымлівымі, вядомымі і забытымі, народнымі і прафесійнымі творамі вакальнага мастацтва.
Калі?
16 траўня (панядзелак), 19.30
Дзе?
Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, вул. Серафімовіча, 19 (метро “Пралетарская”)
Уваход вольны.
Будзем удзячныя за ахвяраванні на дзейнасць Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра.
Кантакты па тэлефоне:
+375 17 343-99-17
+375 (44) 770 09 01
samaranin16@gmail.com