Запрашаем дзяцей у нашу творчую майстэрню!
Гэта прастора, дзе кожнае дзіця зможа раскрыць свой унутраны патэнцыял, развіць уяўленне і дробную маторыку. Разам мы будзем асвойваць розныя творчыя тэхнікі і ствараць прыгожыя вырабы на хрысціянскую тэматыку, якія стануць цёплымі падарункамі для блізкіх або ўпрыгожваннем дома да святаў. Заняткі праводзіць спадарыня Ксенія Гаўрусёнак — таленавіты педагог з вялікім досведам працы з дзецьмі ў хрысціянскай установе, якая ўмее знайсці падыход да кожнага маленькага творцы.
Час правядзення заняткаў:
Серада, 16:30–17:30
Месца правядзення:
Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр (вул. Серафімовіча, 19, станцыя метро “Пралетарская”)
Дадатковая інфармацыя і запіс:
+375 17 343-99-17;
+375 44 770 09 01 (рэцэпцыя)
samaranin16@gmail.com