Дарагія сябры Місіі Добрага Самараніна!
Сардэчна віншуем Вас са Святам Пасхі!
Гісторыя пра муку і смерць Езуса Хрыста, пасля якіх надыйшло Яго ўваскрасенне, запэўнівае ў тым, што чалавеку ніколі нельга губляць надзеі, што пасля нават найбольшых жыццёвых выпрабаванняў заўсёды прыйдзе час шчасця, радасці і супакою.
Няхай гэтая надзея апраменьвае кожны Ваш дзень, а асабліва ва Урачыстасць Пасхі!
З пажаданнем светлага і натхняльнага святкавання.
Дзякуем усім, хто падтрымлівае дзейнасць Місіі Добрага Самараніна духоўна і матэрыяльна.
Пра ўсіх Вас мы памятаем у малітве!
Хрыстос Уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!