Напярэдадні свята Божай Міласэрнасці, 26 красавіка, у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася малітва праслаўлення “Дзеці нясуць міласэрнасць”.
Як штогод, дзеці з розных парафій Беларусі праславілі Бога спевам. Сёлета ў фестывалі паўдзельнічала дзесяць гуртоў з Мінска, Слуцка, Будслава, Смалявічаў, Нясвіжа, Стоўбцаў, Івянца і Гомеля.
Тэмай чацвёртага па ліку фестываля, які адбыўся ў юбілейным годзе, была “надзея”. Традыцыйна, інтэнцыяй малітваў прысутных на свяце дзяцей, быў супакой ва ўсім свеце. Акрамя гэтага, асаблівым чынам сёлета гучала просьба аб дары вечнага жыцця для святой памяці Папы Францішка.
У праграме фестываля была таксама забаўляльная праграма і майстар-клас “Карабель надзеі”.
Некаторыя водгукі ўдзельнікаў свята:
“Вялікі дзякуй за гэты цудоўны дзень! Усё было супер! Дзякуй Вам вялікі за гэты час, калі мы разам можам праславіць Пана Езуса. І, канешне, дзякуй за цудоўныя гульні!
МЫ ВЕЛЬМІ ВАМ УДЗЯЧНЫ! ВЫ СУПЕР”
(Малання, г. Слуцк)
“Мне ўвогуле ўсё спабадалася. Свята было вельмі прыгожым і цікавым. Таксама ўсё было вельмі добра зарганізавана”. (Фёдар, г. Мінск)
“Мне ўсё вельмі спадабалася. Выступленні астатніх удзельнікаў вельмі прыгожыя і цікавыя, з імі было прыемна мець зносіны. Вялікі дзякуй сёстрам за гэтае цікавае свята”.
(Бажэна, г. Слуцк)
“Вялікі дзякуй за тое , што знайшлі час зрабіць гэтую праграму! Усе было супер!
Вельмі прыемна , што гэта праводзіцца для хораў і нас ужо трэці год запрашаюць ў Мінск!”
(Эмілія, г. Слуцк)
“Мне ўсё спадабалася.Было весела. І яшчэ вельмі цёплая атмасфера, ніхто не замінаў слухаць выступ.
Пасля выступу былі вясёлыя гульні і майстар-клас і класныя падарункі.
Была вельмі добрая падтрымка калі я выступала.
Пасля такой атмасферы мне было сумна што ўсё скончылася”.
(Мілана, г. Мінск)
“Дзякуем за тое, што справілі для нас усё гэта! Дзякуем за гэты цудоўны дзень! Усё вельмі спадабалася”.
(Аліса, г.Слуцк)
Запрашаем да прагляду кароткага відэа з месца падзей:
Таксама з радасцю дзелімся запісам канцэрту: