29 мая адбыліся дзве важныя ўрачыстасці: Унебаўшэсця Пана і ўспамін Святой Уршулі Ледухоўскай.
Святая Уршуля Ледухоўская з’яўляецца апякункай цэнтра і ўспамін аб ёй ёсць па-сапраўднаму важным і каштоўным.
Свята распачалося Святой Імшой, падчас якой святары, супрацоўнікі Місіі і прысутныя вернікі павіншавалі госця, ксяндза пралата Кшыштафа Сэроку, з гадавінай святарства. Шчыра дзякуем за падтрымку і заўсёды радыя вітаць у Цэнтры!
У наступнай частцы святкавання адбыўся невялічкі канцэрт. Свята было спалучана з заканчэннем катэхетычнага году. Выпускнікі Місіі атрымалі дыпломы і падарункі з рук біскупа Юзафа Станеўскага.