Моладзь з Місіі Добрага Самараніна прыняла ўдзел у V Агульнабеларускіх Днях Моладзі ў Гродна.
Тэма сёлетняй сустрэчы: “Мы – пілігрымы надзеі”. Напрацягу трох дзён моладзь з усёй Беларусі разам малілася і праслаўляла Бога.


Гэта быў час паглыблення сваёй веры і новых знаёмстваў. Дзякуем Богу за гэты досвед!