“Ружанец – ланцуг да неба!” (св. Уршуля Ледухоўская)
Дарагія дзеткі!
У 1917 годзе, калі свет перажываў час войнаў і цярпенняў, Маці Божая ў Фаціме звярнулася з просьбай менавіта да дзяцей, каб праз малітву на Ружанцы спыніць канфлікты паміж людзьмі.
Сёння ў свеце ізноў шмат неспакою, людзі крыўдзяць адзін аднаго. Справіцца з гэтым мы зможам толькі тады, калі возмем у рукі Ружанец і будзем шчыра маліцца. Гэты “Божы ланцуг” дапаможа нам дайсці да неба і прывесці з сабой іншых людзей.
Дзеля гэтага кожны год ва ўсім свеце ладзіцца малітва “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”. Сёлета яна адбудзецца 7 кастрычніка ўжо ў дваццаты раз.
Прашу ўсіх Вас далучыцца ў гэты дзень да супольнай малітвы ў сваіх парафіях.
У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры ў г. Мінску па вул. Серафімовіча,19 з гэтай нагоды 7 кастрычніка ў 17.00 будзе ладзіцца “Свята Ружанца”.
На Свята можна прыбыць са зробленымі сваімі рукамі Ружанцамі, якія прымуць ўдзел у конкурсе.
Усіх жадаючых сардэчна запрашаем на супольную малітву і забаву!
Калі гэта будуць арганізаваныя групы з парафій, просім загадзя папярэдзіць арганізатараў,
дасылаючы смс на нумар +375(29) 170 61 69
альбо
напісаць паведамленне на samaranin24@gmail.com
Да сустрэчы!
с. Часлава Навіцкая USJK,
адказная за душпастырства дзяцей у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі