Запрашаем 11 кастрычніка ў аўтобусную пілігрымку

Запрашаем 11 кастрычніка ў аўтобусную пілігрымку

Запрашаем 11 кастрычніка ў аўтобусную пілігрымку

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр запрашае 11 кастрычніка 2025 года ў аўтобусную пілігрымку па маршруце: Мінск – Тракелі –Геранёны – Суботнікі – Ліпнішкі – Іўе –  Мінск.

У Тракелях наведаем службу і ўбачым цудатворны абраз Маці Божай Тракельскай.  Асабліва прыгожа глядзіцца тэрыторыя ля касцёла. Гэта адно з самых дагледжаных у Беларусі месцаў – своеасаблівы эдэмскі сад.

Геранёны нас здзівяць руінамі аднаго з самых маленькіх замкаў на нашых землях. А таксама мы ўбачым касцёл святога Мікалая 16 стагоддзя. Дазнаемся як касцёл дапамагаў бараніць замак ад варожых нападаў.

Касцёл святога Уладзіслава ў Суботніках – адметны помнік неаготыкі (1904 г.). Там цалкам збераглася ўсыпальніца рода Умястоўскіх, якія шмат зрабілі карыснага для беларускіх зямель.

Ліпнішкі нас уразяць цудоўным касцёлам святога Казіміра 1910 г. Гэты дзівосны храм застаецца ў памяці кожнага, хто бачыў гэты цуд.

У Іўі наведаем касцёл Пятра і Паўла. Таксама плануем убачыць парафіяльны музей і наведаць месца пахавання ксяндза Ідэльфонса Бобіча. Апроч таго, дазнаемся пра татарскія традыцыі Іўя, падыйдзем да мясцовай мячэці

Падчас вандроўкі будзе расповед пра асобы і святыні, таксама магчымасць удзелу ў пазнавальнай віктарыне. Наконт запісу на пілігрымку тэлефануйце: +375297762435.
Ахвяраванне за пілігрымку складае 85 бел. рублёў. Працягнем разам спазнаваць старонкі хрысціянскай гісторыі Беларусі.