1 лістапада Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень запрашаем на св. Імшу, якая адбудзецца ў нашай капліцы ў 9:00.
2 лістапада, ва ўспамін усіх Памерлых, св. Імша ў 12:00. Пасля Эўхарыстыі адбудзецца працэсія, спалучаная з малітвай за памерлых.
Напрацягу месяца лістапада, перад кожнай нядзельнай Імшой (а 11:45), будуць прачытаныя імёны памерлых, за якіх будзем маліцца разам. Імёны сваіх блізкіх памерлых можна прыносіць у закрыстыю.