2 лістапада ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбыліся Святая Імша і працэсія ва ўспамін усіх Памерлых вернікаў. Працэсія традыцыйна складалася з пяці стацый. На кожнай з іх чыталі малітву за памерлых: І стацыя – за духавенства, ІІ стацыя – за бацькоў і продкаў, ІІІ стацыя – за сваякоў і дабрадзеяў, IV стацыя – за ахвяраў войнаў і загінуўшых у катастрофах, V стацыя – за ўсіх памерлых і за душы, якія церпяць у чыстцы. Імёны памерлых блізкіх і сяброў прысутных зачытваліся падчас набажэнства.
Нагадваем, што напрацягу месяца лістапада, перад кожнай нядзельнай Імшой (а 11:45), будуць прачытаныя імёны памерлых, за якіх будзем маліцца разам. Імёны сваіх блізкіх памерлых можна прыносіць у закрыстыю.