Фармацыйная сустрэча Эўхарыстычнага Руху Моладзі

Фармацыйная сустрэча Эўхарыстычнага Руху Моладзі

На іншых мовах: ru pl en
Фармацыйная сустрэча Эўхарыстычнага Руху Моладзі

Падчас восеньскіх вакацый адбылася выяздная сустрэча удзельнікаў Эўхарыстычнага Руху Моладзі, які дзейнічае ў Місіі Добрага Самараніна.
Цэлы дзень дзеці і падлеткі правялі разам. Мэтай сустрэчы была не толькі інтэграцыя і супольны адпачынак, але, перадусім, паглыбленне духоўнага жыцця ўдзельнікаў Руху.

Нагадваем, што напрацягу навучальнага года сустрэчы ЭРМ праходзяць у нашым Цэнтры паводле наступнага раскладу:

Дзеці з 10 да 12 гадоў:
Кожная першая нядзеля месяца пасля св. Імшы ў 12:00.

Падлеткі з 13 да 17 гадоў:
Кожная трэцяя нядзеля месяца пасля св. Імшы ў 12:00.