23 лістапада Каталіцкі Касцёл святкуе ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету — дзень, які падкрэслівае панаванне Хрыста над усім стварэннем і запрашае вернікаў аднавіць адданасць Яму.
Для ўдзельнікаў Эўхарыстычнага Руху Моладзі гэтая дата мае асаблівае значэнне.

У нашай супольнасці група маладых людзей прыняла пасвячэнне ў кандыдаты ЭРМ. Гэта момант, які азначае гатоўнасць да больш глыбокага ўдзелу ў Эўхарыстыі, пазнавання Езуса праз чытанне Евангелля, быць трынаццатым апосталам праз сведчанне свайго жыцця і любоў да бліжніх.



Пасля Імшы святкаванне працягнулася разам з ўдзельнікамі ЭРМ з парафіі святога Яна Евангеліста — гэта надало сустрэчы яшчэ больш еднасці і сяброўскай атмасферы.

Гэты дзень стаў нагодай не толькі для знаёмства, але і для радасці, духоўнага росту і заглыблення ў эўхарыстычны лад жыцця.