22 лістапада ў Жодзіна адбыўся чарговы марыянскі турнір міністрантаў. У ім прымалі ўдзел каманды з Барысава, Оршы, Жодзіна і Мінска. Падчас турніру пяць каманд міністрантаў змагаліся ў інтэлектуальных спаборніцтвах, якія правяралі літургічныя і біблійныя веды ўдзельнікаў.
Міністранты з нашай Місіі занялі агульнае першае месца.
Ад усяго сэрца віншуем з перамогай!