Святы Мікалай у дзень свайго ўспаміну, 6 снежня, вырашыў завітаць да дзяцей у Нясвіжы і Багданава. На дапамогу Святы запрасіў сваіх сяброў – супрацоўнікоў Місіі Добрага Самараніна.


У гэтым годзе малодшыя наведвальнікі парафій у Нясвіжы і Багданава не толькі сустрэліся са св. Мікалаем, але і пазнаёміліся з хроснай Мікалая Сіроткі, прадстаўніка славутага роду Радзівілаў, а таксама з добрай феяй, якая дапамагла дзецям выканаць усе заданні, каб добра прывітаць шаноўнага госця.

Радасць сустрэчы цяжка апісаць словамі. Дзеці расказалі Мікалаю вершы і заспявалі песні. Не абыйшлося без падарункаў.

