23 снежня ў Місіі адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча для пажылых, самотных людзей і асобаў з абмежаванымі магчымасцямі.

У сустрэчы прынялі ўдзел старэйшыя асобы з інтэрнату для пенсіянераў і інвалідаў, удзельнікі супольнасці “Самаранін”, а таксама іншыя госці. Былі таксама прысутныя Дырэктар дома – інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў спадарыня Наталля Аляксандраўна Зычкова, а таксама бп. Юры Касабуцкі.

Місія Добрага Самараніна заўжды стараецца не абмінуць увагаю людзей, якія маюць асаблівую патрэбу ў сацыяльнай актыўнасці. Удзельнікі сустрэчы сабраліся, каб падзяліцца аплаткамі, пабачыць святочную праграму і павіншаваць адзін аднаго з надыходзячым Божым Нараджэннем.
