4 студзеня дзеці, супрацоўнікі і наведвальнікі Місіі маліліся ў інтэнцыі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды васьмідзясятай гадавіны яго нараджэння. Пасля св. Імшы прадстаўнікі нашай супольнасці павіншавалі Юбіляра.

Шаноўны ксёндз арцыбіскуп Тадэвуш, дзякуем Богу за дар Вашай асобы, за ласку паклікання і за Вашае служэнне Касцёлу ў Беларусі. Няхай Божае благаслаўленне спадарожнчае Вам у кожным моманце жыцця!