4 студзеня ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылося аплаткавае спатканне для сямей дзяцей і падлеткаў Місіі, якія наведваюць катэхізацыю.
Супольнае святкаванне распачалося Эўхарыстыяй. Пасля св. Імшы дзеці прадставілі батлейку, якую рыхтавалі на прцягу Адвэнту. Батлейка была плёнам разважанняў саміх актораў і спробы адказу на пытанне: “А калі б Езус нарадзіўся сёння?”.



Пасля выступу дзяцей усе прысутныя падзяліліся аплаткам, складаючы адно аднаму святочныя пажаданні.