Шукаеце для дзіцяці месца, дзе творчасць сустракаецца з верай?
Місія Добрага Самараніна адкрывае набор у дзіцячую арт-студыю!
Гэта не проста ўрокі малявання. Гэта прастора, дзе дзеці будуць адкрываць для сябе Бога праз фарбы, музыку і цёплыя размовы з сябрамі.
Натхняць на творчасць і дзяліцца любоўю да Бога будзе вопытны мастак-педагог Ларыса Царова. Яна дапаможа кожнаму дзіцяці раскрыць свой унікальны талент, адчуць радасць хрысціянскай творчасці і пазнаць велічную гісторыю хрысціянскага мастацтва — ад урачыстай і таямнічай готыкі да эмацыйнага барока, дзе кожная дэталь славіць Творцу.
Далучайцеся да нашай утульнай арт-каманды!
Час правядзення заняткаў:
Панядзелак:
10.30 – 11.30
16.00 – 17.00 (для школьнікаў)
Серада:
з 16:00 да 17:00 (для школьнікаў)
Чацвер:
16.00 – 17.00 (для дашкольнікаў)
Пятніца:
16.00 – 17.00 (для школьнікаў)
Месца правядзення:
Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр (вул. Серафімовіча, 19, станцыя метро “Пралетарская”)
Дадатковая інфармацыя і запіс:
+375 17 343-99-17;
+375 44 770 09 01 (рэцэпцыя)
samaranin16@gmail.com