18 снежня 2025 года ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбудзецца прэзентацыя кнігі “Вайсковыя могілкі. Зберагаючы памяць”.
Шанаванне памяці аб памерлых продках важна для любога грамадства. “Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе” – адзначаў беларускі класік Уладзімір Караткевіч.
Сёлета важнай падзеяй стаў выхад даследавання, якое прысвечана гісторыі Вайсковых могілак Мінска. На падставе архіўных крыніц, перыёдыкі, успамінаў мінчан упершыню грунтоўна паказана гісторыя славутага некропаля. Разам з тым, важным застаецца пытанне належнай аховы некропаля, зберажэння яго адметнасцяў — ад простых самаробных помнікаў да манументальных абеліскаў.
На сустрэчы вы даведаецеся, як стваралася кніга і якія складанасці былі перад даследчыкамі, а таксама чым ўнікальныя Вайсковыя могілкі Мінска.
У прэзентацыі кнігі прымуць удзел аўтары выдання.
Пачатак мерапрыемства ў 18.30.
Запрашаем усіх ахвотных.
Адрас: г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.