24 кастрычнніка 2024 года ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры пройдзе сустрэча прысвечаная ксяндзу Яну Зею (1897 – 1991), дзень спачыну якога прыгадваецца ў гэтыя кастрычніцкія дні.
Ксёндз Зея быў пробашчам у Лагішыне, працаваў таксама ў Пінску, затым быў прызначаны капеланам сясцёр уршулянак у Моладаве, адкуль наведваў уршулянскія місіі па розных кутках Палесся. Святая Уршуля Ледухоўская характарызавала яго як «вельмі добрага і святога», «ідэальнага» і нават «Божага вар’ята». За мноства сваіх годных учынкаў і пропаведзяў быў названы «эмпірычным доказам існавання Бога».
Пра святара ўступнае слова скажа духоўны кіраўнік цэнтра ксёндз Аляксандр Шамрыцкі. Навуковы супрацоўнік цэнтра Павел Каралёў падрабязна распавядзе пра жыццёвыя шлях Яна Зеі.
Сустрэча пройдзе на экспазіцыі «З Богам для Беларусі (пра ахвярнае служэнне святароў у першай палове ХХ ст.)». Гэта добрая магчымасць убачыць экпазіцыю, якая прысвечана многім значным асобам гісторыі беларускага Касцёла.
Пачатак мерапрыемства ў 18.30 (24 кастрычніка 2024 года).
Запрашаем усіх ахвотных.
Адрас: г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.