Сардэчна запрашаем на ўрачыстае распачацце новага навучальнага і катэхетычнага года ў нашай Місіі, якое адбудзецца 30 жніўня.
Падчас Святой Імшы а 12 гадзіне мы будзем прасіць Божага благаслаўлення для нашых дзяцей, бацькоў, выхавацеляў, настаўнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў на плённую працу і духоўны рост.
Запрашаем таксама прыносіць школьныя прылады для іх урачыстага асвячэння.