У працяг свята Божага Нараджэння

У працяг свята Божага Нараджэння

На іншых мовах: ru
У працяг свята Божага Нараджэння

У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры «Місіі добрага самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай» распачала працу выстава прысвечаная святу Божага Нараджэння. Сярод прадметаў ёсць рарытэты, якія меркавана належылі ксяндзу Станіславу Глякоўскаму (1896–1941), а таксама стваральніку царкоўна- археалагічнага мінскага музея Андрэю Снітку (1866–1920). Таксама прадстаўлены вырабы сучаснага разьбяра Віктара Дудкевіча. Гэты майстар вядомы як рэканструктар беларускай цацкі. Працаваць выстава будзе на працягу студзеня месяца 2026 года. Паспейце наведаць экспазіцыю. Цікаўных чакае віктарына пра зімовыя святы. Зберажэм у сваіх сэрцах радасць падзеі Нараджэння Збаўцы.

 


Адрас выставы: г. Мінск, Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.

Папярэдне тэлефануйце: +375297762435