Хрысціянскі сацыяльны цэнтр запрашае 5 верасня 2026 года ў аўтобусную пілігрымку па маршруце: Мінск – Бяроза – Кобрын – Гарадзец – Грушава – Закозель – Мінск.
Горад Бяроза славіцца мясцінай, дзе быў размешчаны цікавы манастыр картэзіянцаў. У манастырскай супольнасці былі незвычайныя асаблівасці. Цікава будзе дазнацца, што азначае выслоўе «Ціха, як у картэзіянскай абіцелі». Наведвальнікі ўбачаць адметныя руіны аднаго з самых вялізных манастыроў на нашых землях.
У Кобрыне мы дазнаемся цікавую гісторыю касцёла Небаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (19 стагоддзя) і іншых святынь горада.
У вёсцы Гарадзец можна ўбачыць Свята-Ушэсцеўскую (Узнясенскую) царкву. А таксама дазнацца гісторыю, якім чынам менавіта з гэтай мясціны 90 год таму пачалася місія манахінь уршулянак на беларускім Палессі. Цікава тое, што літаральна з-пад зямлі у Гарадцы не так даўно была адшукана старадаўняя ікона.
Дазнаемся, як сталася што звон «Марыя» з гарадзецкага касцёла працяглы час знаходзіўся на востраве слёз у Мінску.
Мясціна Грушава звязана з жыццём і дзейнасцю пісьменніцы Марыі Радзевіч (1863-1944), якую часам параўноўваюць з Сянкевічам і Бальзакам. Удзельнікі падарожжа змогуць убачыць славуты старадаўні дуб «Дэвайціс». Цікава, што аднайменны літаратурны твор пісьменніцы набыў папулярнасць у 1880-х гг.
У вёцы Закозель збераглася адметная капліца-пахавальня роду Ажэшкаў (Арэшкаў) – помнік 1849 года. А зусім нядаўна былі праведзены рэстаўрацыйныя працы. Варта ўбачыць гэты помнік, які па меркаванні мноства людзей – сапраўдны цуд хараства.
Падчас вандроўкі будзе расповед пра асобы і святыні, таксама магчымасць удзелу у пазнавальнай віктарыне.
Наконт запісу на пілігрымку тэлефануйце або пішыце: +375297762435.
Ахвяраванне за пілігрымку складае 110 бел. рублёў.
Працягнем разам спазнаваць старонкі хрысціянскай гісторыі Беларусі.