10 кастрычніка 2026 года, з нагоды свята Барунскай іконы Божай Маці, адбудзецца аўтобусная пілігрымка па маршруце Мінск – Баруны – (Арляняты) – Крэва – Гальшаны – Ашмяны – Мінск.
Падчас падарожжа пілігрымы наведаюць:
– Фэст з нагоды свята Барунскай іконы Божай Маці.
– чароўнае Крэва;
– дазнаюцца, на якой вышыні пабудаваў свой замак легендарны князь Гольша;
– наведаюць Гальшаны (касцёл і замак);
– узбяруцца на незвычайную гару крыжоў у Ашмянах;
– пры магчымасці заедуць у Арляняты, якое захоўвае шмат таямніцаў.
Падчас вандроўкі будзе расповед пра асобы і святыні, таксама магчымасць удзелу ў пазнавальнай віктарыне.
Наконт запісу на пілігрымку тэлефануйце або пішыце: +375297762435.
Ахвяраванне за пілігрымку складае 95 бел. рублёў.
Працягнем разам спазнаваць старонкі хрысціянскай гісторыі Беларусі.