У нядзелю 01.09 Хрысціянскі сацыяльны цэнтр на Серафімовіча, 19 прымаў гасцей з нагоды пачатку новага навучальнага году.
Падчас святой Імшы адбылося асвячэнне школьных прыладаў, дабраслаўленне на новы катэхетычны год. Дзякуем шчыра ўсім вернікам, што наведалі ўрачыстасць.
Пасля завяршэння Набажэнства ахвотныя засталіся на адкрыццё новага аўтапарку цацачных машын.
Айцец Аляксандр асвяціў цацкі.
Гарэзы пратэставалі транспарт і ўхвалілі цалкам усе мадэлі на хуткасць і зручнасць кіравання.
Юныя кіроўцы атрымалі пасведчанні, якія дазваляюць ім карыстацца пратэставаным транспартам на тэрыторыі місіі.
Добрага навучальнага года, шаноўныя! Няхай навучанне будзе цікавым, і веды стануць моцным апірышчам на жыццёвым шляху!