Сардэчна запрашаем на святкаванне Сусветнага дня хворага, якое адбудзецца ў нашым Цэнтры 11 лютага.
У гэты дзень адбудзецца св. Імша ў 17:00, падчас якой будзе магчымасць прыняць сакрамэнт намашчэння хворых. Пасля набажэнства запрашаем на спектакль, які падрыхтавалі ўдзельнікі групы “Самаранін”, што дзейнічае ў нашай Місіі.
Заахвочваем падтрымаць хворых людзей сваёй прысутнасцю і малітвай.

