2 лютага – свята Ахвяравання Пана. Запрашаем на Святую Імшу!

2 лютага – свята Ахвяравання Пана. Запрашаем на Святую Імшу!

2 лютага – свята Ахвяравання Пана. Запрашаем на Святую Імшу!

2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. Важна, што Капліца нашай Місіі мае тытул “Ахвяравання Пана Езуса ў святыні” і з’яўляецца адзіным месцам культу пад такім тытулам у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Святую Імшу ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры ўзначаліць Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Пачатак а 18-ай гадзіне.

Падчас набажэнства адбудзецца традыцыйнае благаслаўленне грамнічных свечак.

Пасля Святой Імшы ўзгадаем пісьменніцу Марыю Радзевіч, якой у гэты дзень спаўняецца 160 гадоў з дня нараджэння. Што яна зрабіла для Касцёла і як была звязана з сёстрамі ўршулянкамі? Пра гэта вы дазнаецеся на нашай сустрэчы.

Шчыра запрашаем святароў, вернікаў​ і ўсіх людзей добрай волі!