29 мая – успамін святой Уршулі Ледухоўскай

29 мая – успамін святой Уршулі Ледухоўскай

29 мая – успамін святой Уршулі Ледухоўскай

29 мая ў 9.00 адбудзецца святая Імша ва ўспамін святой Уршулі Ледухоўскай.​

Наша Місія​ Добрага Самараніна носіць​ імя​ Уршулі​ Ледухоўскай, якая прысвяціла жыццё выхаванню дзяцей і моладзі, лічыла выхаванне адным з найважнейшых евангелізацыйных заданняў.

Калі Уршуля Ледухоўская памерла 29 траўня 1939 года ў Рыме, людзі казалі: “Памерла святая…”.

Сама Уршуля Ледухоўская шмат разважала пра святасць:

Практыкавацца ў Божай прысутнасці – вось што патрэбна маёй беднай душы, каб яна магла дайсці да святасці…

Нам трэба ўглядацца ў жыццё святых, якія вялі жыццё, падобнае да нашага, якое не адрознівалася ад нашага нейкай надзвычайнасцю, выконваючы (а гэта рыса іх святасці) самыя звычайныя маленькія абавязкі з незвычайнай любоўю.

Мы часта думаем, што вельмі цяжка стаць святым, і таму адмаўляемся ад святасці, супакойваючы сваё сумленне перакананнем: святасць не для мяне! Але гэта памылка. Мы павінны стаць святымі, калі хочам патрапіць на неба.

Не будзем баяцца, святасць грунтуецца не толькі на незвычайных пакутах, на доўгіх малітвах, на подзвігах, але таксама на ціхім спаўненні Божай волі.