Адбудзецца лекцыя пра Спасаўскую царкву ў Полацку

Адбудзецца лекцыя пра Спасаўскую царкву ў Полацку

На іншых мовах: ru
Адбудзецца лекцыя пра Спасаўскую царкву ў Полацку

Запрашаем дзяцей (6+) і дарослых на спатканне з рэстаўратарам Уладзімірам Ракіцкім. Падчас сустрэчы госць распавядзе пра будаўніцтва царквы і яе адметныя рысы. На прыкладзе Спасаўскай царквы спадар Уладзімір распавядзе пра такія рэчы, як:

— што такое нэф і трансэпт
— што такое плінфа. Знакі і клейма
— што такое мураваная кладка сцен з “захаваным радам”
— меры і Прапорцыі царквы

Насценны жывапіс:

— што такое фрэска
— як выконваўся роспіс сцен

Спатканне адбудзецца 19-га лістапада (аўторак) а 18-й гадзіне. Запрашаем!