Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр запрашае на сустрэчу з Аксанай Дзічкоўскай, урачом-педыятрам, псіхатэрапеўтам, якая працуе ў Мінскім гарадскім клінічным цэнтры дзіцячай псіхіатрыі і псіхатэрапіі.
Тэма лекцыі – “Сіндром выдатніка”.
Усе бацькі мараць, каб іх дзіця прыносіла выдатныя адзнакі, граматы і медалі, было гонарам настаўніцы і зоркаю калектыву! Спецыяліст раскажа, чаму ідэальная карціна можа быць трывожным званочкам.
Запрашаем:
8 снежня (серада), 18:00.
Будынак Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра.
Будзем удзячныя за дабравольнае ахвяраванне.
Запіс:
+375 17 343-99-17 – рэцэпцыя.
samaranin16@gmail.com