У Хрысціянскім Сацыяльны Цэнтры адбылася дабрачынная акцыя “Велікодная пісанка”. У першай палове красавіка кожны ахвотны змог навучыцца і распісаць салодкае яйка або баранак. У акцыі актыўна ўдзельнічалі дзеткі і сябры Місіі. Да добрай справы далучыліся пісьменніца Алена Масла і мастачка Аксана Аракчэева.
Дзякуем усім удзельнікам дабрачыннай акцыі! Падрыхтаваныя пісанкі стануць падарункамі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і сяброў Місіі.
Фота ў альбоме