Адбылася чарговая сустрэча ​ ўдзельнікаў аб’яднання “Самаранін”

Адбылася чарговая сустрэча ​ ўдзельнікаў аб’яднання “Самаранін”

На іншых мовах: ru pl
Адбылася чарговая сустрэча ​ ўдзельнікаў аб’яднання “Самаранін”

У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры адбылася чарговая сустрэча ​ ўдзельнікаў аб’яднання “Самаранін” і Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба, для якіх мастачка і педагог Анастасія Мазанік правяла займальны майстар-клас па аквагрыме.

Прысутныя акунуліся ў чароўны свет пераўвасаблення пры дапамозе фарбаў!

Як распавяла пра сябе наша госця, любоў да малявання ў яе была заўсёды, а адным з хобі быў тэатр. Менавіта гэтыя захапленні падштурхнулі яе да працы ў дзіцячых студыях, а потым у прыватным дзіцячым тэатры.

7 гадоў таму Анастасія Мазанік атрымала дыплом Санкт-Пецярбургскай школы тэлебачання, дзе навучалася на курсе “грым, аквагрым і спецэфекты”. Пасля гэтага яна распрацавала ўласную праграму па навучанні дзяцей аквагрыму і вось ужо шэсць год працуе па ёй, прывіваючы сваім вучням любоў да мастацтва і цікавасць да творчасці.

Не так даўно Настасся пачала ўжываць тэхніку навучання аквагрыму ў працы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Падчас заняткаў яе навучэнцы малююць простыя элементы, спачатку на паперы, а потым на сабе ці сваіх сябрах. Гэта вельмі дапамагае канцэнтравацца і адпрацоўваць рухі рук і маторыку. Акрамя таго, сам працэс творчасці і эксперыментаў прыводзіць усіх удзельнікаў у захапленне.

У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры рэгулярна праходзяць сустрэчы аб’яднання «Самаранін» і Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба. Для ўдзельнікаў арганізуюцца майстар-класы і творчыя сустрэчы. Вы можаце далучацца да нашых мерапрыемстваў.

Удзел бясплатны. Будзем удзячныя за ахвяраванні.

Больш інфармацыі пра расклад вы можаце даведацца па тэлефонах:

+375 17 343-99-17 (рэцэпцыя)
+375 (44) 770 09 01
samaranin16@gmail.com

Усе фотаздымкі з мерапрыемства можна паглядзець тут