22 сакавіка ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася другая лекцыя з цыкла хрысціянскай гісторыі. Падчас лекцыі былі разгледжаны важныя гістарычныя падзеі, што адбыліся ў XIII–XVI стст. і паўплывалі на станаўленне і развіццё канфесій на беларускіх землях, стварэнне хрысціянскіх архітэктурных, кніжных і мастацкіх помнікаў, а таксама нададзена ўвага вядомым асобам у гісторыі хрысціянства таго часу.
Сваім аўтарскім бачаннем гістарычных працэсаў падзяліўся навуковы супрацоўнік Павел Каралёў.
Цыкл лекцый будзе працягвацца. 28 сакавіка (аўторак) чакаецца наступная сустрэча, якая будзе прысвечана перыяду ХVI–XVIII стст.
Для арганізацыі такіх мерапрыемстваў, творчых сустрэч і майстар-класаў мы будзем удзячныя за дабравольныя ахвяраванні, якія можна пералічыць на рахунак:
Банкаўскія рэквізіты:
УНП 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X