18 кастрычніка, у Дзень святога Лукі Евангеліста, дзеткі і бацькі ў касцёлах Беларусі аб’ядналіся і прынялі ўдзел у малітоўнай акцыі “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”.
Дзеткі супольна маліліся Ружанец аб супакоі ва ўсім свеце. Яны былі ў захапленні ўбачыць сваіх аднагодкаў з розных куткоў Беларусі, прывітацца з імі і разам прыняць удзел у акцыі. Мадэрацыя сустрэчы адбывалася з Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра ў Мінску. У трансляцыі бралі ўдзел дзеткі з Бярозы, Глыбокага, Гродна, Магілёва, Мінска. Да акцыі далучыўся і гурт “Міхаэлькі”.
У Мінску дзетак падтрымалі арцыбіскупы Юзаф Станеўскі і Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Юрый Касабуцкі.
Дзякуем усім удзельнікам і арганізатарам!
Запрашаем Вас далучыцца да прагляду відэа супольнай малітвы дзяцей.