Адбылася Малітва праслаўлення “Дзеці​ нясуць​ міласэрнасць”

Адбылася Малітва праслаўлення “Дзеці​ нясуць​ міласэрнасць”

На іншых мовах: ru pl
Адбылася Малітва праслаўлення “Дзеці​ нясуць​ міласэрнасць”

23 красавіка ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася​ Малітва праслаўлення “Дзеці​ нясуць​ міласэрнасць”.​ Гэта фестываль духоўных спеваў, дыялог любові, праслаўлення і падзякі Пану Богу. Малітоўныя спевы, якія выконвалі дзеткі, гучалі асабліва пранікнёна і кранальна. ​

Удзельнікамі сталі:​

  • Дзiцячы хор Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна​ пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай (Мінск)
  • Дзiцячы хор Парафii Нараджэння Божай Мацi (Гомель)
  • Дзіцячы хор “Зярняткі” Парафіі cвятога Казіміра (Маладзечна)
  • Хор “Божыя Ягняткі” (Мінск)
  • Гурт “Пухавiцкiя пярлiнкi” (Мар’іна Горка)
  • Дзіцячы хор TRANSITUS Парафіі святога Францішка ​ (Мінск)
  • Гурт “Нябесныя ноткі” Парафіі святога Яна Хрысціцеля (Мінск)
  • Гурт “Anima” Парафіі святога Яна Хрысціцеля (Мінск)​ ​
  • Гурт “Міхаэлькі” (Мінск)​

Малітва праслаўлення павінна практыкавацца не толькі тады, калі жыццё напоўнена шчасцем і хочацца спяваць, але асабліва ў складаныя моманты. Праслаўляць – гэта як удыхаць чыстае паветра: яно ачышчае душу, дазваляе не заставацца ў няволі складанага моманту і​ цемры цяжкасцей, надае сілаў,​ надзеі і​ прыносіць сапраўдную радасць.

Больш фота ў альбоме.

Для арганізацыі такіх мерапрыемстваў, творчых сустрэч і майстар-класаў мы будзем удзячныя за дабравольныя ахвяраванні, якія можна пералічыць на рахунак:

Банкаўскія рэквізіты:
УНН 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X